Памежнікі адшукалі кантрабандныя запчасткі на… гродзенскім аўтавакзале
Нелегальны груз – 211 адзінак 63 найменняў – знаходзіўся у маршрутным таксі Гродна-Мінск.
Аўтазапчасткі невялікімі партыямі ўвозіліся праз мяжу, а пасля фармаваліся ў таварныя партыі для рэалізацыі па ўсёй Беларусі.
Кошт канфіскаваных падчас сумеснай аперацыі памежнікаў, падаткавікаў і супрацоўнікаў УУС запчастак больш за 90 мільёнаў рублёў.
У дачыненні фірмы-перавозчыка складзены пратакол за парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг насельніцтву.
Паводле http://www.belta.by