За два дні ў Гродне злавілі сем таксістаў-нелегалаў
Падаткавікі затрымалі парушальнікаў, прымяніўшы метад кантрольнай замовы.
Усім вінаватым вынесеныя афіцыйныя папярэджанні пра адказнасць за прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі і налічаны адзіны падатак па 470 тысяч кожнаму.
У дачыненні пяці парушальнікаў складзены пратаколы па адміністратыўных парушэннях. На іх аўтамабілі, якія выкарыстоўваліся ў незаконным бізнесе, накладзены арышт.
Агульны кошт машын – 230 мільёнаў рублёў.
Матэрыялы перададзены ў Гаспадарчы суд.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.avto.ej.by