Кыргызскі рэцэпт поспеху ў інтэрнэце
Іншая культура, зусім іншая цывілізацыя. Кыргызію называюць востравам дэмакратыі ў Цэнтральнай Азіі, якім яна на самой справе і з’яўляецца. Адным з фактараў дэмакратычных зменаў у грамадстве з’яўляецца свабоднае развіццё СМІ. У Кыргызстане з насельніцтвам у 5,4 мільёнаў чалавек зараз налічваецца больш за 1300 зарэгістраваных СМІ самага рознага характару, ад адкрыта прадзяржаўных да жорстка апазіцыйных. Прычым адны і тыя ж выданні ў розныя гады самастойнага развіцця рэспублікі па некалькі разоў змянялі сваю накіраванасць, згодна са зменамі ва ўладзе.
Аб асаблівасцях развіцця журналістыкі ў такіх умовах, аб Школе новых медыяў, а таксама аб рэцэпце папулярнасці сайта я і паразмаўляла з Бектурам.
align=”left” >
Бектур Іскандэр: Kloop.kg – гэта не толькі вэб-сайт з навінамі, але і віртуальная супольнасць, у якой кожны зарэгістраваны карыстальнік можа завесці блог або стаць аўтарам навін. Увогуле,наш сайт ці не першы ў Кыргызстане, дзе карыстальнікі маюць магчымасць ствараць свае асабістыя блогі. За першыя два з паловай гады на партале іх было адкрыта больш за 1300.
Як вы дасягнулі такой дастаткова вялікай наведвальнасці і папулярнасці?
Адна з першых прычын нашага поспеху ў палітыцы “шарынгу” нашых навін у сацыяльных сетках. Зараз назіраецца сапраўдны ўсплёск актыўнасці ў сацсетках: большасць кыргызскіх карыстальнікаў інтэрнэта атрымлівае інфармацыю менавіта там. Але гэта дапамагае толькі тады, калі ёсць добры кантэнт з добрымі навінамі. Другой прычынай стала арганізацыя працы нашай рэдакцыі – з’явіліся абавязковыя планёркі, а таксама добрае размеркаванне навінаў цягам дня.
І тут мы паглядзелі сваю статыстыку наведвання сайта. Яна была не вельмі ўражваючай. Усплескі былі толькі тады, калі адбывался нешта экстраардынарнае – маньяк у Бішкеку, мітынгі на поўдні краіны. Тады я сказаў – давайце паспрабуем без такіх падзей рабіць якасныя навіны.
Паспрабавалі. У гэтым тэмпе працуем і зараз, назіраем станоўчую дынаміку наведвальнасці сайта. Атрымліваецца, зараз за тыдзень прыходзяць каля 12-13 тысяч чалавек.
На каго разлічаны сайт?
Мэтавая аўдыторыя партала – гэта ў першую чаргу жыхары Бішкека, якія валодаюць расейскай мовай. Справа ў тым, што наш сайт спачатку меў толькі адну мову – расейскую. Потым мы пачалі рабіць версію і на кыргызскай.
Хочацца падкрэсліць, што нашыя чытачы – гэта людзі больш старэйшага ўзросту, чым аўтары артыкулаў.
А хто піша навіны для сайта?
Раней – гэта былі толкі навучэнцы Школы новых медыяў, але зараз у нас некалькі рэдактараў і штатных журналістаў. Навучэнцы школы таксама прымаюць актыўны ўдзел у працы партала.
Распавядзі, калі ласка, падрабязней пра гэтую школу.
Навучэнцы нашай школы гэта ў першую чаргу студэнты і школьнікі. Раней у нас быў узроставы цэнз да 25 гадоў. Але зараз мы вырашылі адысці ад гэтага. Бо любыя абмежаванні гэта дыскрымінацыя.
Школа новых медыяў была адкрыта ў лістападзе 2009 года. Навучанне праходзіць па трох напрамках. Навучэнцы засвойваюць асновы анлайн-журналістыкі, даведваюцца аб працы новых медыяў у сучасных умовах, таксама выкладаецца праграмаванне для пачаткоўцаў.
Навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у працы партала, удзельнчіаюць у планёрках, якіх у нас па дзве на дзень. Не абавязкова ўсе стануць журналістамі, але гэта добры старт для далейшага асабістага развіцця.
Канешне, мяне цікавіць пытанне, як такі незалежны партал здабывае навіны?
У нашай краіне рэгістрацыя СМІ – добраахвотная. Наш сайт афіцыйна не зарэгістраваны як СМІ. Зроблена гэта наўмысна. Бо такая рэгістрацыя накладае на газету ці часопіс пэўныя абавязкі. Але без рэгістрацыі можна працаваць гэтаксама як і з ёй. Розніцы няма. Ніхто не абмяжоўвае доступ да інфармацыі. Дэмакратызацыя гэтай сферы ў нашай краіне пачалася хіба з Аскара Акаева, які ў першыя гады свайго кіравання сапраўды “адпусціў” прэсу. Працэс працягваецца дагэтуль.