Нацбанк прапануе забараніць набыццё дарагіх тавараў за наяўныя
Падобныя забароны існуюць у іншых краінах: у Італіі наяўнымі можна аплаціць пакупку да 1000 еўра, у Францыя – да 3000.
Права выбару безнаяўнай формы аплаты тавараў, працы і паслуг павінна быць прадастаўлена спажыўцу на закандаўчым узроўні, заявіў на Міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях “БанкІТ’12” намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Сяргей Дубкоў.
Плануецца доступ да інфакіёскаў і банкаматаў зрабіць пераважна кругласуткавым, пашырыць пералік аб’ектаў, якія павінны мець тэрміналы для безнаяўных разлікаў.
Усё гэта мусіць стварыць умовы для пераважна безнаяўных разлікаў у сферы гандлю і паслуг. Разглядаецца пытанне магчымасці безнаяўнай аплаты праезда ў грамадскім транспарце.
Да 2016 года доля безнаяўных разлікаў у Беларусі павінна дасягнуць 50%.
Па звестках на 1 лістапада гэты паказчык склаў толькі 12,8%, за 2011 год – 10,8%.
Паводле http://www.belta.by