У Навагоднія святы Мірскі замак адкрывае сезон баляў

|

Паўдзельнічаць зможа кожны, хто выканае мінімальныя патрабаванні: абутак без абцасаў, вечаровыя сукенкі – для жанчын, касцюмы – для мужчын.

Акрамя таго ўсе ўдзельнікі павінны набыць спецыяльныя квіткі.

 

4 студзеня з 18 да 22 гадзін у Партрэтнай зале пройдзе Венскі баль 19 стагоддзя з жывой інструментальнай музыкай, неапалітанскімі напевамі, свецкімі гульнямі, вальсамі і паланэзамі.

 

5 студзеня ў Слановай зале адчыніцца свецкі рэтрасалон. Падобныя вечары ў 20-30-ых гадах 20 стагоддзя праводзілі былыя ўладальнікі замка. На салон запрошаны джаз-бэнд, пасля рэтра-танцаў адбудзецца сеанс немога кіно.

 

6 студзеня адбудзецца дзіцячы баль. На яго з 12 да 14 гадзін запрашаюцца ўдзельнікі ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.

 

Паводле http://www.mirzamak.by

Здымак http://obdang.livejournal.com