У ваколіцах Аўгустоўскага канала пройдзе аўтаралі

|

У аматарскім ралі на легкавых машынах могуць паўдзельнічаць усе ахвотныя пасля падачы заяўкі і рэгістрацыі.

 

На маршруце працягласцю каля 90 км, які пракладзены па асфальтаваных і грунтовых дарогах, прадугледжаны пункты кантролю часу, сярэдняй хуткасці і нормы часу.

Прадугледжаны індывівуальныя і камандныя спаборніцтвы.

 

Удзельнікі павінны будуць пераадолець дыстанцыю, атрымаўшы адзнакі ў кантрольных кропках. Будуць дадатковыя спаборніцтвы: рэжымная гонка, стральбы, разгон-тармажэнне, фігурнае кіраванне.

Арганізатар ралі – Гарадзенскае ДТСААФ.

 

Паводле http://grodno.gov.by