“Алімпія” выйшла ў 1/8 Еўракубка
Для працягу барацьбы ў Еўракубку гарадзенкам была патрэбная толькі перамога над лідэркамі групы. Выканаць гэтую задачу нашыя дзяўчаты змаглі толькі ў дадатковую пяціхвілінку, паколькі асноўны час гульні скончыўся ўнічыю.
Самымі выніковымі ў складзе гарадзенак сталі Надзея Дрозд (22 ачкі) і Марыя Філончык (15 ачкоў).
У адрозненні ад першай гульні ў Францыі (на здымку), гэтым разам гарадзенкі змаглі стрымаць лідэрак “Сэнт-Амана”
Пачатак турніра для “Алімпіі” выдаўся надзвычай няўдалым: каманда прайграла тройчы запар. У тым ліку – аўтсайдэркам групы з бельгійскага “Янг Кэтс”.
Затым, аднак, гарадзенкі па чарзе перамаглі “Анкару”, бельгіек і, урэшце, каманду з Францыі, гарантаваўшы сабе гэтым працяг барацьбы ў гэтым турніры.
22 лістапада. Ліда. “Алімпія” – “Сэнт-Аман” 70-65 (9-15, 20-11, 13-13, 17-20, 11-6).
Фота: fibaeurope.com