Сын скраў грошы бацькоў і сымітаваў рабаўніцтва

|

У міліцыю звярнуліся гарадзенцы, у кватэры якіх пабывалі злодзеі. Сям’я пазбавілася сваіх зберажэнняў.


Злачынцаў знайшлі праз некалькі дзён.

Ужо ў часе агляду месца здарэння супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна  заўважылі недарэчнасці. Хутка высветлілася, што 7 тысяч даляраў і 500 тысяч беларускіх рублёў скраў сын пацярпелых сужонкаў.

 

20-гадовы гарадзенец нядаўна ажаніўся і з’ехаў ад бацькоў, але меў ключы ад бацькоўскага дома. Хлопец пад рознымі падставамі рэгулярна цягнуў грошы з бацькоў. Аднаго разу, прыйшоўшы ў кватэру ў адсутнасць бацькоў, ён забраў са схованкі ўсё, што там было, і раскідаў рэчы, каб сымітаваць крадзеж.

 

Падазраваны ў злачынстве прызнаў сваю віну.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://www.profi-forex.org