У Гродне цёпла і без ападкаў

|

У Гродзенскай вобласці ўсталявалася надзвычай цёплае для канца лістапада надвор’е з тэмпературай паветра на 3-4 градусы вышэй за норму.


Прыкладна такое надвор’е захаваецца да пачатку каляндарнай зімы.

 

Паводле прагнозаў “Аблгідрамету”, бліжэйшая ноч будзе воблачнай з праясненнямі, без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ў Гродне 0…+2, па вобласці -3…+2.

 

У суботу 24 лістапада магчымы невялікі дождж, раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 2-7 м/с, тэмпература паветра ў Гродне +3…+5, па вобласці – ад 0 да +5.

 

Характар надвор’ застанецца нязменным і ў наступныя двое сутак.

 

У нядзелю ўначы месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвай чвэрці 4-9 м/с. Тэмпература паветра ад -1 да +4.

 

Днём 25 лістапада пацяплее да +6.

 

26 лістапада месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці – туман. Уначы 0…+5, днём +1…+6.

 

Здымак http://www.tourister.ru