Пад коламі матацыкла загінуў хлопчык

|

Хлопчык пераходзіў прашпект Незалежнасці па пешаходным пераходзе, калі на дарозе з’явіўся матацыкліст. Кіроўца “Сузукі” замест таго, каб прапусціць пешахода, паспрабаваў яго аб’ехаць.

У выніку няўдалага манёўра 13-гадовы падлетак загінуў на месцы. Па папярэдніх звестках хуткасць матацыкла ў момант ДТЗ перавышала дазволеную ў 2 разы: 80 кіламетраў у гадзіну замест дазволеных сарака.