Горад у здымках: 23 лістапада 2012
Паднятыя для перабрукавання каменныя ходнікі на скрыжаванні вуліц Ажэшкі і Сацыялістычнай вось ужо які дзень ствараюць недарэчныя аўтамабільныя коркі.
Але здаецца недарэчнасць ужо блізкая вырашэння – гарадзенскія брукары спраўна працуюць на дарозе.
Гарадзенцы ў чаканні – што-ж канцэптуальна новага запрапануе ім малады дырэктар Гандлёвага Дома “Нёман”?
Тым часам па вуліцы Замкавай у камяніцы прабілі дзверны праём – неўзабаве з’явіцца крамка ці чарговы вясельны салон, а можа кавяранка?
На “Варштаце ідэй” адбылася яшчэ адна прэзентацыя складанкі гарадзенскай Фары Вітаўта.
Здымкі аўтара