Горад у здымках: 24-25 лістапада 2012

| Без катэгорыі

У нядзелю заўзятары футбольнага “Нёмана” традыцыйна прайшлі маршам па вуліцы Савецкай і далей ажно да стадыёна, дзе некалькі гадзін пазней гарадзенскія футбалісты перамаглі жодзінскае “Тарпеда”.

За паўгадзіны да марша, на пляцоўцы ля Дома творчасці дзяцей і моладзі, стартавала ралі “Аўгустоўскі канал 2012”. Сёлета траса склала 91 кіламетр, фініш быў на шлюзе “Дамброўка”.

На мінірынку “Дзевятоўка” два дні праходзіў перададвэнтовы рыбны кірмаш. Сваю прадукцыю прадставілі пакупнікам 8 рыбных гаспадарак з Гарадзенскай, Берасцейскай і Мінскай абласцей. Дарэчы, некалі ў Гродне аддаўна быў асобны Рыбны Рынак на перасячэнні Вялікай Траецкай і Дамініканскай, куды варта было б вярнуць традыцыю…

Гэтаксама два дні праходзіў і другі беларускі велафорум, які сабраў у Гродне аматараў ровараў з розных рэгіёнаў Беларусі.

 

Здымкі Яна Лялевіча