У Гродне пачалі прымаць заявы ад ахвотных скарыстацца арэнднымі кватэрамі

|

Для тых, хто стаіць на ўліку і мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, гарвыканкам прапануе 38 кватэр у доме №52 па вуліцы Таўлая.

 

Адміністрацыі Ленінскага раёна прадстаўлены ў карыстанне 19 кватэр:

6 двухпакаёвых (1 – агульнай плошчай 53,1 м.кв, 5 – ад 62 да 62,5 м.кв.)

13 трохпакаёвых (2 – агульнай плошчай 74,6 і 74,8 м.кв., 11 – ад 78,6 да 80 м.кв).

 

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна атрымала:

5 двухпакаёвак (агульная плошча ад 61,9 да 62, 7 м.кв.)

14 трохпакаёвых кватэр ад 74,6 да 80 м.кв. кожная.

 

За кожны квадратны метр агульнай плошчы камерцыйнай кватэры жыхарам давядзецца штомесяц плаціць 10 тысяч рублёў. Напрыклад, кватэра плошчай 62 м.кв. абыйдзецца ў 620 тысяч рублёў у месяц. Камунальныя паслугі аплочваюцца асобна.

Арэндныя кватэры будуць выдзяляцца па заявах грамадзян, сыходзячы з даты іх пастаноўкі на ўлік. Калі ж ахвотных сярод чаргавікоў не знойдзецца, у кватэры змогуць засяліцца і тыя, хто фармальных падстаў для паляпшэння жыллёвых умоваў не мае.

 

Паводле http://grodno.gov.by

Здымак http://www.moyby.com