На беларуска-польскай мяжы затрымалі расійскіх злодзеяў

|

Спачатку памежнікі заўважылі сляды двух чалавек у кірунку дзяржаўнай мяжы, пазней аднаго з парушальнікаў затрымалі. Другога затрымалі іх польскія калегі.

 

Высветлілася, што расіяне 1975 і 1988 гадоў нараджэння пазнаёміліся ў Маскве.

 

Той з іх, якога затрымалі гродзенскія памежнікі, пэўны час жыў у Нямеччыне, дзе добра зарабляў, рабуючы катэджы заможных немцаў. Год таму злодзея дэпартавалі ў Расію. На радзіме знайсці крыніцу прыбытку не ўдалося, затое, па ягоных словах, трэба было вяртаць узятыя некалі крэдыты.

 

Таму мужчына вырашыў вярнуцца да ранейшых заняткаў у Нямеччыне. Гэтым разам ён прыхапіў з сабой знаёмага, мяркуючы, што разам можна скрасці больш, і вырашыў перайсці мяжу Еўрасаюза нелегальна ў раёне Гродна.

 

Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай памежнай групы, а яго кампаньён – у падобнай установе з польскага боку.

 

Паводле http://gpk.gov.by