З’явілася беларускамоўная версія Гродзенскага форума
Вось што распавёў “Твайму стылю” ініцыятар перакладу, карыстальнік форуму Head:
“Пачаўшы актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённым жыцці, я стаў пераводзіць на яе ўсе праграмы ў камп’ютары. Тады і ўзнікла пытанне: чаму наш форум не мае беларускамоўнай версіі ? Бо не сакрэт, што ён з’яўляецца сур’ёзнай часткай жыцця многіх гарадзенцаў.
Дзяржава беларускую мову амаль не падтрымлівае, але нават калі сітуацыя з мовай у нашай краіне зменіцца, дык у інтэрнеце ўсё-роўна трэба будзе рабіць усё самім. Чаму ж не пачаць ужо зараз?”
У адпаведнай тэме на форуме было шмат тых, хто сумняваўся ў мэтазгоднасці ўсёй задумы. Head палумачыў, што пераклад не заняў шмат часу – ўсяго 3-4 вечары за камп’ютарам. Праўда, перакласці ўдалося толькі інтэрфейс. “Назвы раздзелаў, назвы тэм засталіся на расейскай мове”, – тлумачыць карыстальнік. І дадае: “За ініцытыўнасць пры абеларушванні форума хацелася б падзякаваць Адміну, карыстальніку Konrad’у асобная падзяка за дапамогу з перакладам, усім іншым – за маральную падтрымку”.
“Гродзенскі форум” – адзін з найстарэйшых інтэрнэт-рэсурсаў Гродна, існуе з 2000 года. У сакавіку 2005 быў зачынены кіраўніцтвам “Белтэлекама” і ў хуткім часе адноўлены па адрасе forum.grodno.net. Ягоная папулярнасць не змяншаецца, а абсяг тэмаў для дыскусій уражвае. | ||