Гродна рыхтуецца да навагодніх святаў
Галоўная елка будзе ўсталяваная на плошчы Леніна. Там жа пройдуць усе навагоднія мерапрыемствы.
На Савецкай плошчы размесцяцца пераднавагоднія і калядныя кірмашы.
У гэтым сезоне кірмашы запланаваныя на 21-22 снежня, 28-29 снежня і 4-5 студзеня. Гандлёвыя палаткі будуць працаваць з 1 да 17 гадзін.
Гродзенскі гарвыканкам прымае заяўкі на ўдзел у кірмашах ад прыватных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.
Заяўкі можна падаць да 20 снежня.
Паводле http://grodnonews.by