За адмову прымаць прысягу Паўлу Сяргею пагражаюць крымінальнай справай

|

Павел Сяргей ад пачатку патрабаваў замяніць вайсковую службу на альтэрнатыўную грамадзянскую.

 

У заяве на альтэрнатыўную службу ён пазначыў, што “паводле сваіх рэлігійных перакананняў не можа насіць вайсковую форму і служыць у войску, дзе пануе камуністычная сімволіка (серп і молат), пад якой у СССР пераследавалі хрысціян”.

 

Аднак у апошні прызыў яго ўсё ж забралі ў войска і накіравалі служыць у Гродна.

Цяпер узніклі праблемы з прысягай.

 

Наста Палажанка, намесніца старшыні “Маладога Фронта” (арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі):

 

Павал тлумачыць сваю адмову тым, што ўжо даваў прысягу “Маладому фронту” і Беларусі і даваць іншую не бачыць сэнсу і не мае жадання.  За гэта яму пагражалі завядзеннем крымінальнай справы, далі час на роздум, хаця  прысяга нібыта справа добраахвотная.

 

Пакуль выпадкаў завядзення крымінальнай справы за адмову прымаць прысягу ў Беларусі не было. Калі такіх прызыўнікоў не атрымлівалася прымусіць да прысягі, іх  звычайна накіроўвалі ў чыгуначныя ці інжэнерныя войскі.