Тэатр лялек рыхтуецца да пераезду ў гістарычны будынак

|

Дакладных тэрмінаў называць ніхто не бярэцца.

На адкрыццё запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства культуры, гарадскіх і абласных уладаў, беларускія лялечнікі і госці з Польшчы і Літвы.

Як распавяла “Твайму стылю” літаратурны рэдактар тэатра лялек Марына Блажыеўская, апошнім спектаклем на сцэне драматычнага тэатра, дзе акторы тэатра лялек працавалі ўвесь апошні год, і першым спектаклем на абноўленай роднай сцэне стане “Пікавая дама”.

Рэканструяваны будынак тэатра лялек набыў больш аўтэнтычны выгляд звонку – на фасад вярнулі дзьве вежы, а ўнутры стане больш зручным і функцыянальным.

 

Файе змянілася да непазнавальнасці, глядацкую  залу  ўпрыгожылі новыя крэслы, на кулісы з зялёнага аксаміту пайшло 320 метраў нямецкай тканіны. Затое агароджа і жырандоль засталіся ранейшыя  – адрэстаўраваныя.

Кіраўніцтву тэатра давялося змагацца за кожнае месца ў глядацкай зале – паводле санітарных нормаў і патрабаванняў пажарнай бяспекі, колькасць глядацкіх крэслаў пасля рэканструкцыі скарацілася.

 

У абноўленым будынку з’явілася асобнае памяшканне пад музей гісторыі тэатра лялек, які раней мясціўся літаральна ў  кутку. Праца над экспазіцыяй пакуль не скончаная.

 

Рэканструкцыя двухсотгадовага будынка тэатра лялек скончаная за год.

Адразу пасля вяртання калектыва ў гістрычны будынак пачнецца сезон навагодніх ранішнікаў: сёлета тэатр плануе па тры ранішніка і тры спектакля штодня.

 

Здымак http://grodnonews.by