Мікрааўтобус трапіў у пастку

|

Самастойна мужчына не здолеў вызваліць мікрааўтобус і  патэлефанаваў у службу “101”.

 

Як распавяла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення МНС Наталля Жывалеўская, супрацоўнікі аварыйна-выратавальнай часткі паднялі бусік з дапамогай пнеўмападушкі, агарадзілі месца здарэння і паведамілі  ў цэнтр дыспетчарска-аварыйнай службы.

 

Прычына здарэння – падмыў грунту вадой з-пад зямлі.

 

Спачатку на месцы працавала аварыйная брыгада, а цяпер працуюць службы водаканала. Як высветлілася, прамоіна ўтварылася з-за цечы вадаправода, які пасля здарэння пачалі тэрмінова рамантаваць.

 

Здымак http://112.by