Горад у здымках: 30 лістапада 2012
У цэнтры працягвалі ставіць елкі.
У галерэі “Крыга” адбыўся вернісаж выставы Антона Ляшчынскага “Мадэль і вобраз”. На адкрыцці выступіў новы праект Юрыя Дубовіка “Вочы”.
Пасля імшы на 19.00 у Францішканскім касцёле можна было пачуць еўрапейскія і польскія спевы ў выкананні студэнтак Музычнай акадэміі з Быдгашчы. Пры дапамозе Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне ўжо прайшлі тры такія выступы ў Лідзе, Іўе і Ашмянах, выступ у Гродне быў чацвертым.
Здымкі і відэа аўтара