“Бяспечнае суседства” – сумесная акцыя МНС і міліцыі

|

Наведаюць дамы асацыяльных грамадзян, сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. У выпадку супрацьпажарных ці іншых парушэнняў гаспадары атрымаюць адміністратыўнае пакаранне.

Такім чынам ініцыятары акцыі мяркуюць знізіць узровень правапарушэнняў, якія робяцца ў стане алкагольнага ап’янення, грамадзянамі без пэўнага месца жыхарства, а таксама папярэдзіць гвалт у сем’ях.

 

Праверкі будуць ладзіцца не радзей 2 разоў на тыдзень.

 

Законапаслухмяных грамадзян заклікаюць быць больш пільнымі, паведаміць па тэлефонах “101” і “102” пра дамы і кватэры, дзе ня рэдкія п’янкі, пра пустыя будынкі, якія выкарыстоўваюць пад жытло бадзягі, і дзе збіраюцца п’яныя кампаніі.

Можна паведамляць пра выпадкі парушэння правоў і інтарэсаў дзяцей і іншыя правапарушэнні.

Канфідэнцыйнасць інфармацыі гарантуецца.

 

Паводле http://grodno.gov.by

Здымак http://nashgrodno.com