Гродзенскі тэатр лялек адчыніцца 14 снежня

|

Паводле дырэктара тэатра Валянціны Цыганец, найважнейшай задачай для будаўнікоў было захаванне гістарычнага аблічча будынка.

 

Захаваныя аўтэнтычныя агароджы ў глядацкай зале, драўляная лесвіца 1802 года пабудовы, цэнтральную жырандоль рэстаўравала ЗАТ “Каскад” з Ліды, яе страчаныя дэталі замаўлялі майстрам у Чэхіі.

Разам з тым у зале з’явілася новае светавое і гукавое абсталяванне, дымавая машына і машына для штучнага снегу. Узмоцнены канструкцыі будынка і заменены камунікацыі.

 

У тэатры адкрыецца яшчэ адна, камерная, заля на 60 месцаў, а на другім паверсе з’явіліся памяшканні для двух музееў: музея гісторыі тэатра  і музей лепшых лялек гродзенскіх майстроў.

 

Рэканструкцыя гродзенскага лялечнага тэатра фінансавалася па абласной інвестыцыйнай праграме. На аб’ект было накіравана  каля 31 мільярда рублёў.

Будынак тэатра закладзены ў 70-ых гадах 18 стагоддзя вядомымі італьянскімі архітэктарамі Ёганам Мёзерам і Джузэпэ дэ Сако па ініцыятыве гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза.

 

Паводле http://belta.by

Здымак Яна Лялевіча