Па-беларуску – толькі «асобная інфармацыя»

|

… які падпісаны старшынёй райвыканкаму Шафарэвічам. Той спасылаецца на тое, што: «пытанне мовы» вывучалася яшчэ на стадыі стварэння сайту, усе афіцыйныя сайты Гродзенскай вобласці, а таксама і ўсёй Беларусі, зроблены на расейскай мове і г.д. Пры гэтым старшыня звярнуў увагу на тое, што «асобная інфармацыя» на беларускай мове на сайце размяшчаецца і будзе размяшчацца.

Не пашкадаваўшы часу і праглядзеўшы сайт, нічога беларускамоўнага знайсці не атрымалася. Нават раздзелы «Культура» , «История» і «Геральдика» не прадубляваны па-беларуску. Што мае на ўвазе спадар Шафарэвіч пад «асобнай інфармацыяй» не вядома. Верагодна, гэта і будзе наступным пытаннем да старшыні ад Алеся Зарэмбюка.

Л.Леонт