Прэм’ера шпіёнскага баевіка ў Кальяннай №4 ў Гродне

|

Кірыл Нонг – аўтар некалькі кліпаў і рэкламных ролікаў. “Здымаць на паражэнне” – ягоны дэбют у паўнаметражным кіно. 

Па сюжэце, малады рэжысёр, які не можа знайсці прадусара для свайго шпіёнскага баевіка, крадзе абсталяванне, каб зняць фільм уласнымі сіламі, і нечакана ўваходзіць у канфлікт з шпіёнамі. Страляніна, пагоні, але ўсё сканчаецца хэпі-эндам.

 

Кірыл Нонг  здолеў зняць паўнавартасную стужку з мізэрнымі фінансавымі выдаткамі.

Пра тое, як за 2 тысячы даляраў можна зняць дастаткова якасны фільм, Кірыл пасля паказу сам распавядзе гарадзенцам.

 

Гродна стане першым горадам, куды  34mag.net  прывязе  шпіёнскі баявік Кірыла Нонга. Нават у родным горадзе рэжысёра Мінску фільм яшчэ не паказвалі.

 

Прагляд адбудзецца ў Кальяннай №4 (вул.Карла Маркса, 10).

Пачатак у 18 гадзін.

Уваход вольны.

 

Здымак http://belsat.eu