Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы не змяньшаюцца
Літоўскі бок абяцаў выправіць сітуацыю цягам 2 дзён, Беларускі дзяржаўны памежны камітэт дзеля гэтага 6 снежня папрасіў грузаперавозчыкаў часова не карыстацца пунктам пропуску “Каменны Лог” – “Мядзінінкай”, а пераарыентавацца на іншыя памежныя пераходы. Аднак вялікіх змен пакуль няма.
7-8 снежня чэргі ў гэтым накірунку крыху скараціліся, але 9 снежня, як і 6-га, на наступны дзень пасля нечаканага арышту мытнікаў, у чарзе на выезд з Беларусі ў “Каменным Логу” зноў стаіць 800 грузавікоў.
На ўезд чарга меньшая – 530 грузавых машын.
Сітуацыю ўскладняюць умовы надвор’я.
Нягледзячы на парады Дзяржаўнага памежнага камітэта, “Католоўка”, “Беняконі” і “Прывалка” застаюцца меньш папулярнымі ў кіроўцаў, хаця чэргі на выезд у гэтых пунктах меньшыя – 460 грузавікоў, 400 і 300 адпаведна.
Паводле звестак сайта http://gpk.gov.by
Здымак http://www.moyby.com