Тэлефанаваць у Польшчу будзе танней, чым у Расію і Украіну
Міжнародныя паслугі “Белтэлекаму” значна падаражэюць. Кошт хвіліны размовы з расійскімі абанентамі ўзрасце на 20%, украінскімі – на 50%, нямецкімі – на 57%, амерыканскімі – у 3,65 раза, затое з польскімі – толькі на 12%.
У кожнай зоне будуць дзейнічаць адзіныя тарыфы кошту хвіліны размовы для звычайнага і льготнага часу сутак.
У зону “СНД 1” увойдуць Расія і Україна. Хвіліна размовы з гэтымі краінамі адыйдзецца ў 1800 рублёў з 6.00 да 23.00 і ў 1260 у льготны начны час.
“СНД 2” – Арменія, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан. Тут хвіліна размовы будзе каштаваць 2200 рублёў (уначы – 1540). “СНД 3” – Азербайджан з коштам званка 2500 (уначы – 1750).
Еўрапейскія краіны таксама падзеляць на некалькі зон.
“Еўропа 1” – гэта Германія, Італія, Літва, Польшча. Хвіліна тэлефоннай сувязі абыйдзецца ў 1350 беларускіх рублёў (ноччу – 950), “Еўропа 2” – Аўстрыя, Латвія, Баўгарыя, Венгрыя да іншыя па кошце тэлефанавання 2500 за хвіліну ўдзень і 1750 – ноччу. “Еўропа 3” – Вялікабрытанія, Грэцыя, Францыя, Гішпанія ды інш.(хвіліна – 3000 рублёў, ноччу – 2100.
ЗША, Аргентына, Канада трапілі ў зону “Свет 1” з коштам тэлефанаванняў 5000 рублёў за хвіліну, Куба і Гаіці – у “Свет 2” з найдаражэйшымі званкамі:7500 за хвіліну днём і 3750 – ноччу.
З поўным спісам тарыфных зон і коштамі тэлефанаванняў можна азнаёміцца на сайце “Белтэлекаму”.
Паводле http://beltelecom.by