Браканьер з Бярозаўкі абвешчаны ў вышук

|

За лідарам групоўкі доўгі час назіралі. Пасля таго, як атрымалі інфармацыю, што мужчына незаконна здабыў лася і шукае аўтамабіль  для перавозкі тушы, праваахоўнікі прыйшлі ў дом да падазраванага.

Убачыўшы іх, злачынцы зачыніліся ў хаце.

 

У кузаве аўтамабіля ў двары інспектары знайшлі сляды крыві і поўсць лося, каплі крыві на снезе вялі ў гараж.

Гэта дазволіла аператыўнікам атрымаць санкцыю на вобшук дома і падсобных памяшканняў.

 

У часе вобшуку знайшлі тушу лося вагой 530 кг, некалькі пастак, паляўнічыя стрэльбы, рэшткі тушы дзіка. Акрамя гэтага, у аўтамабілі быў незарэгістраваны пісталет, а ў доме – замарожанае мяса дзікай жывёлы.

У саўдзельнікаў злачынства канфіскавана незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, а галоўнаму падазраванаму ўдалося збегчы.

Браканьер абвешчаны ў вышук.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://sterlegrad.ru