Сем узнагарод – гэта не мяжа!

|

Пра тое, якія ўражанні засталіся ад Фестываля і што чакаць ад наступнага фестывалю, мы паразмаўлялі са старшынём праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўтам Руднікам.

 

Фестываль нефармальнай адукацыі праходзіць у чацвёрты раз. У чым адметнасць гэтага года? Якія ўражанні засталіся?

 

align=”left” alt=”Вітаўт Руднік” >

Не першы раз наша арганізацыя выступае ў якасці аднаго з арганізатараў Фестывалю. Імпрэза гэтага года была адметная найперш тым, што на ёй прысутнічала шмат людзей сталага ўзросту, паколькі тэма сёлетняга фестываля – “Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў”. Менавіта за кошт гэтага склад удзельнікаў быў дастаткова новы. Шмат хто змог пабачыць што робяць іншыя грамадскія арганізацыі, прадставіць свае ініцыятвы.

 

Таксама адной з адметнасцей можна назваць з’яўленне новых намінацый, у ліку якіх лепшае відэа. Дарэчы, у гэтую намінацыю было даслана каля 100 ролікаў і фільмаў, таму вельмі прыемна, што сярод іх былі адзначаны менавіта нашыя відэафільмы: гэта праект “Постаці” і фільмы, знятыя ў межах праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

 

Якой з узнагарод вы ганарыцеся больш за ўсё?

 

Гонар выклікаюць усе атрыманыя намі ўзнагароды. Я вельмі рады, што наш блог “Універсітэта Залатога Веку” перамог у вельмі сур’ёзнай канкурэнцыі. Думаю, што гэта заслужаная перамога.

 

Вельмі прыемна, што відэаблог “Постаці” заняў ганаровае другое месца, што людзі адзначылі і наш стэнд, за які мы атрымалі першае месца.

Стэнд ГА “Цэнтр  “Трэці сектар” быў прызнаны лепшым на Фестывалі

 

Стэнд у нас атрымаўся сапраўды цікавым: мы прадставілі на ім шмат адукацыйных праграм, нашыя прапановы, праекты, якія мы рэалізуем, удзельнікам імпрэзы можна было ўзяць шмат матэрыяляў, дадаткова мы правялі інтэрактыўную латэрэю. Я рад, што людзі гэта ацанілі.

 

Я вельмі ганаруся майстар-класам, які мы правялі. Няхаў ён не атрымаў першую ўзнагроду, але ён быў адным з самых карысных на імпрэзе. Трэнінг “PRо100” быў прысвечаны простым бясплатным інструмантам для працы з грамадскасцю.

 

Якія планы на наступны Фестываль нефармальнай адукацыі? Плануеце ўзяць столькі ж узнагарод ці нават больш?

 

Я буду рады, калі на наступным фестывалі мы атрымаем узнагароды, хоць і ўсведамляю, што ў нашай сферы пастаянна расце канкурэнцыя. Людзі імкнуцца адпавядаць узроўню фестываля, усё дастаткова дынамічна развіваецца, таму на наступным Фестывалі ў 2014-м годзе з’явяцца новыя стэнды, ролікі, кнігі. Канешне, я вельмі спадзяюся, што мы таксама будзем сярод лепшых.