Калядная выстава ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі

|

Выстава зробіць акцэнт на выявах Віфлеемскай зоркі.

 

Навуковы супрацоўнік Галіна Ханко:

 

Манастыр перадаў нам на выставу вельмі цікавыя вырабы з перламутру ў тэхніцы скразной разьбы. Гэта зоркі, зробленыя ў Віфлееме,  сувеніры, вырабленыя ад пачатку 20 стагоддзя да нашых дзён: кампазіцыі, абразкі, абразы, шкатулка.

Перламутр – сімвал Дзевы Марыі, айцы Царквы параўноўваюць Дзеву Марыю з ракавінай, – як ракавіна нараджае перліну, так Марыя – Сына Божага.

Для скразной разьбы выкарыстоўваюцца толькі марскія ракавіны цёплых марэй, апрацоўка вельмі складаная. Гэтым займаюцца толькі ў Віфлееме і на Афоне.

 

З фондаў музея на выставе будуць паштоўкі  канца 19 – 20 стагоддзяў з Заходняй Еўропы (Польшча, Англія, Чэхія), прысвечаныя Раству, Евангеллі, гравюры.

 

Калядная выстава ў Музеі гісторыі рэлігій адкрыецца ў 16 гадзін 20 снежня.

 

Здымак http://marina-dorih.ru