Алесь Краўцэвіч: “Каліноўскі – адзін з нямногіх міфаў, які прыжыўся”
На 22 студзеня ў “Крызе” ўжо запланавана адкрыццё выставы, прысвечанай асобам і падзеям таго часу. Менавіта на Гарадзеншчыне паўстанцкі рух был найбуйнейшым.
Тэма паўстання зараз выкрэліваецца з падручнікаў гісторыі, вобраз Кастуся Каліноўскага пачынае набываць негатыўныя рысы. З гэтым не згодныя ані настаўнікі, ані гісторыкі, ані мастакі.
Пра значэнне асобы Каліноўскага для ўяўленняў беларусаў пра сваю гісторыю сказаў гісторык Алесь Краўцэвіч:
“Мы зараз маем вельмі жорсткі ціск на асобу Каліноўскага. Ужо ў падручніках, разасланых па вясковых школах, Каліноўскі падаецца як бандыт, а Мураёў, які яго павесіў – гэта добры адміністратар. У афіцыйных выданнях некалькі год таму з’яўляліся артыкулы, якія мелі збурыць наш адзіны нацыянальны міф.
Шчыра кажучы,гэта адзін з нямногіх міфаў савецкага часу, які прыжыўся, мае плённыя наступствы і патэнцыал у незалежнай дзяржаве. Асоба Каліноўскага найбольш падыходзіць для стварэння міфа. Я маю на ўвазе міфы, на якіх выхоўваюцца людзі”.
Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што ў сітуацыі, калі мы яшчэ адносна мала ведаем пра тыя падзеі, калі толькі пачынаецца грунтоўнае вывучэнне паўстання, мы можам пазбавіцца гэтага нацыянальнага міфа. Таму гэтым тэндэнцыям варта супрацьстаяць.
Краязнаўца Вітальд Іваноўскі
Для пачатку было вырашына зладзіць некалькі пленэраў у тых месцах, дзе адбываліся буйныя бітвы царскіх вайскоўцаў з паўстанцамі, дзе жылі ўдзельнікі паўстання, дзе былі іх радавыя сядзібы. Марозныя дні не палохаюць мастакоў.
“Вакол Гродна ёсць вельмі шмат прыгожых мясцін, якія могуць натхніць мастакоў. Там адбываліся сапраўды трагічыня моманты нашай гісторыі. І жывуць людзі, якія могуць распавесці, што там адбывалася. Канешне, гэта не ўласна сведкі, але іх нашчадкі, у сем’ях якіх гісторыі перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Сярод іх ёсць і нашчадкі саміх паўстанцаў” – зазначыў гарадзенcкі краязнаўца Вітальд Іваноўскі.
align=”left” alt=”Алесь Смалянчук” >
Для гісторыка і даследчыка таго часу Алеся Смаленчука асоба Кастуся Каліноўскага цікавая з іншага боку:
“Хто такі быў Кастусь Каліноўскі? Які чалавек, чаму прымаў тыя ці іншыя рашэнні? Чаму мяняецца танальнасць яго лістоў? Вельмі цікава тое, што шэсць нумароў “Мужыцкай праўды” напісана ў адзіным стылі, а сёмы нумар, які выйшаў у канцы мая – пачатку чэрвеня 1863 года, калі паўстанне было амаль задушанае, напісаны іншай мовай. Узнікае пытанне – ці пісаў гэта Каліноўскі? Змест апошняга нумара зусім іншы. Мала таго, там напісана хлусня і напісана вельмі агрэсіўнай мовай: быццам паўстанне ў Польшчы ўжо перамагло, што французы ўступіліся за сялян і там вяртаюць польскім сялянам іх родныя ўніяцкія храмы. Узнікае пытанне, хто гэта пісаў?”
Гарадзенскія мастакі, што былі на сустрэчы: Валянціна Шоба, Станіслаў Кічко, Сяргей Грыневіч
Пытанняў яшчэ шмат. Юбілейны год –добрая нагода для ўзгадвання, вывучэння і напаміну пра паўстанне, пра Кастуся Каліноўскага, пра іншых неапраўдана забытых герояў тых падзей. Гэта добрая нагода для ўшанавання.
Што залежыць ад мастакоў, яны зробяць. І пачнуць ужо зараз, каб 22 студзеня, у дзень, калі пачалося паўстанне, прадставіць гарадзенцам свае думкі на гэты конт, увасобленыя ў карцінах, скульптурах і нават фотаздымках.
Здымкі Яна Лялевіча