“OPEN” – гэта значыць адкрытае для кожнага

Гэта супольнасць каталіцкай моладзі пад кіраўніцтвам ксяндза Антонія Грэмзы, якая існуе з 2006 года. Тут чакаюць кожнага, хто жадае навучыцца жыць з Богам, знайсці новых сяброў і проводзіць час з карысцю. Сюды можа прыйсці не толькі католік, тут таксама будуць рады хлопцу ці дзяўчыне іншай веры.

 

Паміж удзельнікамі супольнасці склаліся вельмі добрыя адносіны. Людзі знайшлі сяброў, а некаторыя нават другую палову. На памяці Антонія Грэмзы шмат шлюбаў.

 

Cустрэчы выглядаюць так: у 19.00 у чацвер удзельнікі збіраюцца ў Пабрыгіцкім касцёле на святую Імшу, а пасля яе размаўляюць на розныя тэмы, якія цікавяць моладзь. Гэта можа быць разважанне аб сэнсе жыцця, дыскусія аб тым, як будаваць свае планы на будучыню, абмеркаванне жыццёвай сітуацыі, якой падзяліўся ўдзельнік, сумесны пошук вырашэння праблемы.

 

Праходзяць спатканні з запрошанымі гасцямі. Гэта можа быць святар альбо свецкі чалавек, напрыклад выкладчык ВНУ, якому можна адрасаваць пытанні на хвалюючыя тэмы. На сустрэчах можна пачуць пра жыццё святых, пра цуды, якія адбываюцца у наш час, пра тое, якую ролю адыгрываюць у нашым жыцці анёлы. Кожны раз што-небудзь новае!

 

Яшчэ на спатканні можна паглядзець цікавы фільм, а потым разам яго абмеркаваць.

Удзельнікі “OPEN” разам з Антоніем Грэмзам арганізуюць супольныя паездкі ў святыя месцы Беларусі і за яе межы. Кожны год у кастрычніку моладзь ездзіць у Капцёўку. Гэта стала ўжо традыцыяй. Усю ноч у касцёле ідзе малітва і адарацыя.

 

Таксама OPENаўцы наведваюць хворых дзяцей у Гродзенскім карэкцыйным цэнтры, дапамагаюць выхавацелям даглядаць дзяцей, арганізоўваюць для хворых дзетак святы, збіраюць ахвяраванні.

 

Звычайна ў снежні праходзіць акцыя, сутнасць якой у тым, што моладзь пячэ вафлі альбо пячэнне, якое прыносіць у касцёл і прапануе ўсім жадаючым ахвяраваць грошы (хто сколькі можа) для хворых дзяцей. За сваю ахвяру чалавек можа ўзяць ласунак, які прыгатавала моладзь. Апроч усяго, удзельнікі абавязвова знаходзяць час для сумеснай малітвы і адпачынку.

 

На працягу навучальнага года (верасень-чэрвень) “OPEN” прапануе сустрэчы (націсніце на афішу, каб пабачуць у большым памеры):

 

па панядзелках а 20.00 у памяшканні пад Брыгіцкім касцёлам – Біблійная група. Тут вучацца пазнаваць Божае Слова і жыць паводле яго;

па аўторках а 20.00 у памяшканні пад касцёлам – спатканне дабрачыннай групы “Змёртвыхпаўстанне”, дапамога хворым і бедным дзецям;

па серадах а 19.00 група музыкальная: у пакоі пад касцёлам – падрыхтоўка і рэпетыцыі спеваў;

па чацвяргах агульная сустрэча. А 19.15 – св. Імша ў Брыгіцкім касцёле. Пасля Імшы, прыкладна а 20.00, сход „OPEN”.

па пятніцах у Брыгіцкім касцёле а 20.00 кароткая катэхеза (навучанне) пра малітву і Эўхарыстычная Адарацыя.

 

Адрас: вул. Маладзёжная 2 (на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзежнай), Брыгіцкі касцёл. Група УКантакце.


Здымкі grodnensis.byз архіву Душпастырства Open