Галоўная елка Гродна запаленая
Гэта было кульмінацыяй шэсця Дзедаў Марозаў, якое штогод ладзіцца гарадзенскімі ўладамі.
Некалькі дзясяткаў Дзедаў Марозаў разам са Снягуркамі і героямі дзіцячых казак у другой палове дня прайшлі ад Савецкай плошчы па вуліцы з такой самай назвай да плошчы Леніна, дзе і стаіць галоўная гарадзенская лясная прыгажуння.
Каля галоўнай елкі Дзяды Марозы зладзілі тэатралізаванае прадстаўленне, прапануючы прысутным тут дзеткам прачытаць вершык, ці праспяваць песенку. Тыя, хто адважыўся выступіць, атрымалі ад Дзядоў Марозаў цукеркі. Пасля імправізаванага канцэрту ўсе прысутныя пачалі вадзіць карагоды, ды клікаць галоўнага Дзеда Мароза, каб той запаліў агенчыкі на елцы. Галоўны Дзед Мароз у суправаджэнні гарадзенскіх байкераў з’явіўся на плошчы, калі ўжо пачало змяркацца. Дзякуючы гэтаму запальванне агенчыкаў выглядала вельмі эфектна і нават неяк цудоўна.
Здымкі Яна Лялевіча