Гарадзеншчыну заносіць снегам

|

У Мінску і на ўсход ад сталіцы вышыня снегу ўжо дасягае 30 см. У Гродне па стане на раніцу 16 снежня снегу было найменш.

У бліжэйшыя дні сітуацыя можа істотна змяніцца, бо, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, завеі будуць працягвацца і ў пачатку тыдня.

 

Вось у такім снежным палоне аказаліся аўтамабілі ў адным з двароў па вул. Дамброўскага

 

Імклівы наступ зімы стварае вялікія праблемы як дарожным і транспартным службам, так і звычайным аўтамабілістам, якія кожны ранак вымушаныя вызваляць свае машыны з-пад снежнай коўдры.

 

 

Фота аўтара