Гарадзенец прызнаны лепшым нападнікам моладзевага чэмпіянату свету
У пяці сустрэчах чэмпіянату, які скончыўся 15 снежня, капітан беларускай каманды закінуў 5 шайбаў і яшчэ пяць разоў аддаваў выніковыя пасы сваім партнёрам. Нягледзячы на выніковую гульню свайго капітана, беларусы саступілі першае месца нарвежцам і не выйшлі ў вышэйшы дывізіён моладзевага чэмпіянату свету.
У мінулым годзе Гаўрус выступаў у Хакейнай лізе канадскай правінцыі Антарыё, а летам падпісаў кантракт са славутым клубам НХЛ “Нью-Джэрсі Дэвілз”.
Артур Гаўрус у кашульцы славутых заакіянскіх “Дзьяблаў”
Пакуль ў НХЛ працягваецца лакаўт (перапытак, выкліканы спрэчкамі паміж прафсаюзам хакеістаў і кіраўніцтвам лігі), Артур гуляе за гарадзенскі “Нёман”.
Фота: hcneman.by