З-за снегападу на беларуска-польскай мяжы стаяць сотні аўтацягнікоў
Такая сітуацыя была ўжо з раніцы.
З беларускага боку чэргі значна меньшыя, а для легкавых аўтамабіляў, паводле афіцыйных дадзеных, практычна адсутнічаюць.
Магчыма дапамагло ўвядзенне дадатковых зялёных калідораў, а хутчэй кіроўцы не наважваюцца выпраўляцца ў дарогу ў такое надвор’е
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, чэргі ні ў якім разе не звязаныя з працай памежных і мытных службаў: “Вялікі паток і дрэннае надвор’е”.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, снегапады ў бліжэйшыя дні на гродзенскім участку беларуска-польскай мяжы не спыняцца, а маразы ўзмацняцца.
Добрая навіна: у два з паловай разы скараціліся чэргі на беларуска-літоўскім кірунку ў пункце пропуску “Каменны Лог”. Цяпер тут на выезд чакаюць 300 грузавікоў. Затое ў “Беняконях” сабралося 350 машын – гэта самая доўгая чарга на беларуска-літоўскім кірунку.