У бліжэйшыя суткі на Гарадзеншчыне зноў завіруха і ўзмацненне ветру

|

Надвор’е ў Гродзенскай вобласці трымаецца халаднейшае за звычайнае ў гэты перыяд: калі ў Гродне сярэднесуткавая тэмпература адхіляецца толькі на 1°С, то ў Наваградку – на 4°С. Аднак найбольш непрыемнасцяў нарабілі завірухі апошніх дзён, з-за якіх Гродна патануў у снезе.

 

Найбольш інтэнсіўныя снегапады прайшлі 16 снежня.

Па дадзеных “Гроднааблгідрамету” на большай частцы тэрыторыі вобласці снегу выпала 12-18 мм (дэкадная норма 14-16).

Метэаралагічныя станцыі ў Шчучыне, Ваўкавыску і Лідзе за апошнія трое сутак зафіксавалі выпадзенне 18-21 мм ападкаў, што блізка да паловы месячнай нормы.

Больш за ўсё снегу ў Шчучыне, найменьш – у Наваградку.

 

Надвор’е ў Гродзенскай вобласці ў бліжэйшыя дні застанецца воблачным.

 

Сёння апоўдні ў Гродне было -8,87º С, уначы і днём 18 снежня чакаецца -7…-9, па вобласці да -15.

 

У бліжэйшыя суткі – зноў снег, слабая завіруха, на дарогах месцамі галалёдзіца. Паўднёва-усходні вецер можа ўзмацніцца да 15-18 м/с.

 

19-20 снежня ў Гродне таксама часам чакаецца снег, слабая завіруха. Тэмпература паветра 19 снежня будзе -6…-11, 20 снежня -7…-12.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў 21-22 снежня характар надвор’я не зменіцца, крыху пахаладае: -10…-15 уначы і -8…-13 днём 21 снежня, -10…-15 цягам сутак  22 снежня.

 

Здымак http://prosto-free.livejournal.com