Пару гадзін у пастарунку і адміністрацыйная справа за фота ў сеціве
“На нас завялі адміністрацыйную справу па фатаздымку акцыі 10 снежня. Здымак гарадзенскія міліцыянты ўбачылі ў інтэрнэце. Сёння нас выклікалі і ўзялі тлумачэнні. Як будуць далей развівацца падзеі я пакуль не ведаю”, – расказаў “Твайму Стылю” Віктар Сазонаў.
Нагадаем, 10 снежня, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека, гарадзенскія праваабаронцы зладзілі шэраг невялікіх акцый.
На вуліцы прадстаўнікі праваабарончага цэнтра “Вясна”, Беларускага Хельсінкскага Камітэта і незалежныя праваабаронцы нагадалі жыхарам пра зняволенага Алеся Бяляцкага і міжнародны дзень правоў чалавека.
Здымак harodniaspring.org. Менавіта гэтае фота стала нагодай для выкліка ў міліцыю