Майстар-клас па вырабе калядных упрыгожванняў

|

20 снежня яны ладзяць майстар-клас у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

 

Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Вера Хведчына:

– Да нас прыйдзе Алена Чумрай і яшчэ два майстры. Будзем вучыцца рабіць анёлаў з тканіны і калядныя зорачкі. Цудоўная магчымасць зрабіць сваімі рукамі і з простых матэрыялаў упрыгожванні да Раства!

Сёлета на Вялікдзень Алена Чумрай у нас у музеі дэманстравала розныя тэхнікі афармлення велікодных яек. Усім вельмі спадабалася, таму напярэдадні Раства мы вырашылі зладзіць майстар-клас, гэтым разам па працы з тканінай.

 

Пачатак майстар-класа – у 15 гадзін.

З ахвотнымі вучыцца майстры падзеляцца ўсім неабходным  для вырабу анёлкаў.

 

Адразу пасля майстар-класа, у 16.00, у музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Пад Віфлеемскай зоркай”. Акрамя прадметаў з музейных збораў на ёй будуць прадстаўленыя прадметы з калекцыі манастыра Раства Багародзіцы.

Уваход на майстар-клас і адкрыццё выставы бясплатныя.

 

У гэты ж вечар у музеі запланаваны вечар гітарнай музыкі. Пад акампанемент гітарыста Уладзіміра Захарава выступяць вакалісты Гродзенскай філармоніі Аляксандр Валынскі і Алена Быстрова.

Уваходны білет – 30 000.

Канцэрт завершыць “Калядныя сустрэчы”, якія музей гісторыі рэлігій ладзіць 18-20 снежня.

 

Здымак ma-zay.ru