12-гадовы хлопчык абкрадаў кватэры гарадзенцаў
У міліцыю пачалі звяртацца жыхары Вішняўца, з кватэр якіх у момант іх прысутнасці знікалі рэчы. У асноўным гэта былі сумачкі з дакументамі і грашыма. Пазней частку рэчаў людзі знаходзілі ў пад’ездах.
Спачатку міліцыя падазравала цыган, якія падобным чынам “працавалі” ў Гродне ў 1990-ых гадах: яны ўваходзілі ў кватэры, дзверы якіх не былі зачыненыя і бралі тое, што бачылі, а калі трапляліся на вочы гаспадарам, казалі, што памыліліся кватэрай.
Знайсці злодзея дапамагла відэакамера ў пад’ездзе. Міліцыя высветліла асобу хлопчыка і разам з мамай запрасіла ў РАУС.
Хлопчык сцвярджае, што схему крадзяжоў прыдумаў сам.
Частку грошай і дакументы з апошняй здабычы маленькага злодзея атрымалася вярнуць гаспадарам.
Хлопчык выхоўваецца ў шматдзетнай сям’і, яго старэйшы брат мае судзімасць.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://inoyabrsk.ru