Горад у здымках: дзень пасля аварыі
На вуліцу Татарскую рэгулярна наведваецца машына АМАПу. Людзі часова выселеныя з родных хат пасля выпадку разрыву цеплатрасы. Пакінутую маёмасць пацярпелых дапамагаюць даглядаць праваахоўныя органы.
Уласна разрыў ліквідавалі, месца паспелі зараўняць, наладжваюць дарожнае палатно.
Менавіта сюды сцякала асноўная плынь вады. Пашарплены асфальт, павалены ліхтарны слуп…
А далей за плотам прыватныя агароды, якія ў тую ноч пераўтварыліся ў пякельны басейн – месца, якое і зараз лёгка адрозніць практычнай адсутнасцю снежнага покрыва.
Суседнія падвалы і цяпер затопленыя – праз адкрытыя дзверы выходзіць пара…
…аб незвычайным здарэнні нагадваюць замерзлыя кроплі на галінках дрэваў – кандэнсат збіраўся на дрэвах і неўзабаве замярзаў.
А за некалькі метраў тая ж зіма з велізарнымі сумётамі. Заснежаныя машыны.
Здымкі аўтара