Гродзенскія паляўнічыя трапілі ў шпіталь, пакаштаваўшы мяса заражанага дзіка
Яшчэ 24 чалавекі з ліку блізкіх, родных і сяброў – пад назіраннем медыкаў.
Людзі заразіліся трыхінілёзам, ужыўшы здабытае на паляванні мяса.
Пра тое, што ўпаляваных дзікоў неабходна правяраць у ветлабараторыі, ведаюць усе паляўнічыя, аднак у дадзеным выпадку гэтыя меры перасцярогі не былі прынятыя.
Тыя, у чые арганізмы трапілі трыхінелы, ужо не змогуць ад іх пазбавіцца. Лекі заб’юць трыхінел, але яны назаўсёды застануцца ў мышцах, а значыць прыжыццёвыя болі чалавеку забяспечаныя.
У Гродзенскай вобласці час ад часу рэгіструюцца масавыя выпадкі захворванняў ад ужывання заражанага мяса дзікоў.
У 2011 годзе за парушэнне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства і іншых актаў, не правядзенне мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюду трыхінелезу сярод людзей, аштрафаваныя 5 паляўнічых і егераў і 2 арандатары.
Паводле http://grodnonews.by
Здымак http://neboley.zp.ua