Галерэя “У майстра” ладзіць калядную выставу-продаж

|

Выстава-продаж жывапісу гарадзенскіх мастакоў і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва каляднай тэматыкі  адкрыецца 24 снежня.


Як распавяла “Твайму стылю” мастацтвазнаўца галерэі, наведнікаў прыемна ўразіць разнастайнасць прадстаўленых на выставе твораў, а таксама іх кошты.

Акрамя жывапісных прац, можна будзе набыць шары аўтарскай работы, працы ў тэхніцы дэкупаж, мініяцюры з сюжэтамі, прысвечанымі Раству, керамічных анёлаў, мноства іншых сувеніраў, якія стануць арыгінальным упрыгожваннем  кватэры альбо прыемным падарункам.

 

Выстава-продаж будзе працаваць да 14 студзеня.

 

Адначасова  галерэя “У майстра” праводзіць рапродаж вырабаў са скуры. Кошты на  штотыднёвікі, візітоўніцы, футляры для мабільнага тэлефону зніжаны на 30-50%, да таго ж кожнага пакупніка чакае падарунак.

 

Здымак http://www.klubrukodelnic.info