Грошы БРСМ засакрэцяць (+апытанне)

|

Паводле ўказу Лукашэнкі № 559 ад 17 снежня 2012 году «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі грамадскага аб’яднання „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“», звычайны беларус болей не здолее даведацца, колькі дзяржава траціць грошай на ўтрыманне БРСМ. Бо сумы агульнага фінансавання арганізацыі трапяць у графу «для службовага карыстання». То бок фактычна будуць засакрэчаныя.

 

Між іншым, БРСМ штогод атрымлівае нядрэнныя сродкі з бюджэту. У 2013 годзе ён займеў 4.5 млн. «дзяржаўных» даляраў, што на 1.7 млн. болей, чым БРСМ мае ў гэтым годзе. Памер фінансавання арганізацыі параўнальны з бюджэтам Савету міністраў і амаль у тры разы большы за дзяржаўнае фінансаванне такіх тэлевізійных каналаў, як СТВ ці АНТ.

 

Аднак у будучыні арганізацыю ўсё ж могуць чакаць фінансавыя праблемы. Бо яе тэрытарыяльныя структуры цяпер будуць фінансавацца з мясцовых бюджэтаў, што не вылучаюцца заможнасцю. Паводле планаў Лукашэнкі ў 2013 годзе дзяржава мусіла б перапыніць фінансаванне БРСМ. Бо ў наступным годзе арганізацыя мусіла выйсці на самаакупальнасць.

 

Нягледзячы на тое, што БРСМ не спраўджвае спадзевы кіраўніцтва дзяржавы, арганізацыя працягвае атрымліваць новыя датацыі, у тым ліку і палітычныя. Той самы ўказ Лукашэнкі № 559 дазволіць БРСМ мець прадстаўнікоў у калегіях многіх міністэрстваў.

 

«Сябры грамадскага аб’яднання „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“, выбраныя ў яго кіруючыя органы, уключаюцца ў склад калегіяў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны», — сказана ва ўказе, паведамляе БелТА.

 

Апытанне ТС: