Рэцэпт гарадзенскіх пернікаў ад “Ткаллі”

| Без катэгорыі

1. Неабходна:  600 г мукі, 2 яйкі, 40 г сметанковага масла, 200 г цукру, 250 г мёду, 0,5 гарбатнай лыжкі соды, 1-2 лыжкі сумесі спецый (гваздзіка, цынамон, імбір, аніс).

align=”middle” >

Націсніце здымкі, каб пабачыць у вялікім памеры

2. Падаграем мёд да вадкага стану
3. Абіраем і дзярэм імбір
4. Падбіраем спецыі: гваздзікі, аніс, цынамон
5. Імбір са спецыямі ўкідаем да мёду
6. Распускаем сметанковае масла
7. Збіваем яйкі з цукрам
8. Заліваем да мёду са спецыямі
9. Дадаем муку
10. Месім цеста
11. Раскатваем цеста таўшчынёй 0,5-0,7 см на драўляную матрыцу з малюнкам
12. Кладзем корж на бляху
13. Акуратна здымаем матрыцу і падразаем краі
14. Кладзем пернікі ў печку. Выпякаем 20-25 хв. пры 150 градусах

 

А тым часам у чаканні выпечкі можна накроіць традыцыйнага яблыкавага сыру ад гаспадыні. Што такое яблыкавы сыр? Мяркую, для гэтага належыць зладзіць адмысловы майстар-клас!