Напярэдадні Раства знайшліся скрадзеныя з касцёла ў Дварцы рэчы

|

Знікненне літургічнага начыння заўважыў пробашч касцёла. Ён адразу выклікаў міліцыю.


У ноч з 8 на 9 снежня з касцёла Божага Цела ў вёсцы Дзятлаўскага раёна скралі падсвешнікі, 5 чаш, манстрацыю, бляшаначкі для алею, некалькі дробных прадметаў і 15 тысяч рублёў.

 

Міліцыя звярнулася па дапамогу да мясцовага насельніцтва.

 

Пад падазрэнне трапіў мясцовы жыхар, які раней ужо меў праблемы з законам. Высветлілася, што ён узламаў у касцёле замок, узяў тое, што на яго погляд мела каштоўнасць, і нават паспеў прадаць скрадзенае, паведамляе http://ont.by.

Падазраванага затрымалі ў Наваельні.

 

Міліцыі давялося шукаць і новых уладальнікаў скрадзеных касцёльных рэчаў. Да Свята Раства ўсё атрымалася вярнуць.

 

Раскрыць злачынства дапамог службовы сабака. Ён вывеў аператыўнікаў да чыгункі і  ўказаў месца ў снезе, дзе падазраваны кінуў непатрэбныя яму ружанец, крыжык і іконку.

 

Здымак http://tomkad.livejournal.com