Першы рэтра-цягнік накіруецца ў Парэчча 27 снежня

|

Паводле арганізатараў свята, цягнік у стылі 19 стагоддзя адправіцца з гродзенскага вакзала ў 12.30 і праз 50 хвілін будзе на месцы.

Трапіць у яго звычайным пасажырам не атрымаецца – у двух вагонах паедуць прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый, ветэраны чыгункі і госці свята.

 

Таму тым, хто хоча ўбачыць тэатралізаванае прадстаўленне “Прыбыццё першага цягніка з Санкт-Пецярбургу”, давядзецца дабірацца ў Парэчча самастойна.

Відовішча пачнецца ў 13.30 і разлічана на 20 хвілін.

Дзеля гэтага спецыяльна аднавілі паравозы ў стылі 19 стагоддзя, пашылі гістарычныя касцюмы.

 

На станцыі “Парэчча” 27 снежня адкрыецца гістрачыная экспазіцыя і выстава польскіх мастакоў.

 

У госці чакаюць намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Калініна, старшыню гродзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіру, гасцей з Літвы і Польшчы.

 

Першым пабудаваным у Беларусі ўчасткам чыгункі стаў участак паміж станцыямі Гродна і Парэчча.

Рух на ім адкрыўся 27 снежня 1862 года.

Да юбілею чыгункі ў Парэччы пачалі рыхтавацца задоўга да падзеі, першапачатковы выгляд вярнулі будынку вакзала.

 

Здымак http://www.vilnius.skynet.lt