Анамальна халоднае надвор’е ў Гродне змянілася анамальна цёплым
Уначы 24 снежня, паводле Гродзенскага абласнога гідраметцэнтру, маразы ўзмацняліся да – 17°С, 25 снежня днём слупок тэрмометра паказваў +2…+4°С, а мінулай ноччу мінімальная тэмпература паветра ў Гродзенскай вобласці была +2…+3°С.
Сёння апоўдні ў Гродне было +2,4°С.
У бліжэйшую ноч чакаецца ад -1 да +1, па вобласці -2…+2º С. Воблачна з праясненнямі.
27 снежня характар надвор’я не зменіцца. Часамі ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, на дарогах месцамі галаледзіца.
Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём у Гродне +1…+3º С, па вобласці да +4º С.
28 снежня будзе воблачна з праясненнямі, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег, днём пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца.
Вецер заходняй чвэрці 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -4…+1°С, днём -3…+2°С.
29 снежня – пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, на дарогах галалёдзіца.
Вецер пераменных напрамкаў 4 – 9 м/с, днём порывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра знізіцца: уначы -3…-8°С, днём 0…-5°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў “Гроднааблгідрамету”, 30 снежня ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарогі – галалёдзіца.
Уначы будзе -3…-8°С, днём -3…+2°С.
Здымак http://blog.daum.net