У Ашмянах чалавека заціснула ліфтам
Паводле прэс-службы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, выратавальнікаў у 15.41 выклікала дырэктарка ўнівермага.
Туды накіраваліся работнікі МНС і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.
45-гадовы мясцовы жыхар быў заблакаваны на ўзроўні 1 паверха.
Вызваліць пацярпелага атрымалася толькі з дапамогай гідраўлічнага інструмента і бензарэзу.
Мужчына ў цяжкім стане шпіталізаваны ў аддзяленне рэанімацыі з адкрытым пераломам ног са змяшчэннем.
Як ён трапіў паміж сцяной шахты і платформай ліфта высвятляе міліцыя.
У мінулыя выходныя супрацоўнікам абласнога ўпраўлення МНС давялося 9 разоў выязджаць на пажары, дэблакаваць ахвяр ДТЗ.
У 21 населеным пункце вобласці фіксавалася адключэнне электраэнергіі, у тым ліку ў Слоніме і гродзенскім раёне Дзевятоўка, дзе з-за тэхнічнай няспраўнасці электрычнасць знікала на 3 гадзіны.
Здымак http://112.by