ЗБОРНАЯ БЕЛАРУСІ ЗГУЛЯЕ Ў ГРОДНА?
На гэтым тыдні галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге наведаў Гродна. Ён паведаміў карэспандэнту газеты “Прессбол”, што зараз разглядаецца магчымасць правядзення ў Гродна трэніровак і матчаў беларускай каманды. Аднак рашэнне пакуль не прынятае. Праўда, умовы ў Гродна галоўнаму трэнеру спадабаліся, паведамляецца ў газеце.
У кастрычніку 2008 года планавалася, што ў Гродна згуляюць моладзевыя зборныя Беларусі і Турцыі. Аднак гульню перанеслі ў Барысаў.