У Шчучынскім раёне фальшывы міліцыянер абрабаваў пенсіянера

|

На ганку стаяў незнаёмы з пасведчаннем у руцэ. Прадставіўшыся супрацоўнікам міліцыі, ён паведаміў, што ў суседнім доме адбылося забойства і папрасіў дазволу ўвайсці.

Апынуўшыся ў доме, незнаёмец адразу запатрабаваў у старога грошы.

Выкарыстаўшы сілу і пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, рабаўнік забраў у вяскоўца 1,7 мільёна рублёў, абарваў шнур тэлефона і зачыніў пенсіянера ў хаце.

 

Раніцай суседа абрабаванага старога насцярожыла тое, што хата зачыненая звонку, і ён выклікаў міліцыю і вызваліў пацярпелага.

Зламысніка ніхто не бачыў, аднак супрацоўнікам міліцыі хутка атрымалася затрымаць падазраванага ў суседняй вёсцы.

Яго выдалі сляды барацьбы на твары і рэчавыя доказы. Замест пасведчання супрацоўніка міліцыі рабаўнік карыстаўся прафсаюзнам білетам.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://virtual.brest.by